бьюти2

Пагер-верш Глеба Лабадзенкі

геаграфію
тваіх радзімак
ведаю я
адзіны
сноў бясконцае
насланьнё
падмацоўвае дахам
канёк
пеўню курыц сваіх
замала
ён прымае чужыя
каналы
спакой
спакуса
стома
памалу грызьці
баранкі
сьпяшацца штодня
дадому
і быць у жыцьця
каханкай
сьмялець на гульні
дарослай
хацець
дасягаць
і верыць
сустрэць маладыя
росы
адкрыць залатыя
дзьверы
трываць перашкоды
моды
стаць першай сярод
найлепшых
тапіць халастыя леды
і быць гераіняй вершаў
Дзiяна Патапава.